Ружовая пяшчота


https://youtu.be/9uekzawUulU
Агляд падзеяў культуры, 12 чэрвеня

На плантацыях на схілах балканскіх гораў ля балгарскага гораду Казанлык вырошчваюць адну з найвядомейшых ружаў – казанлыкскую. Менавіта з яе вырабляюць самы мяккі ды самы дарагі на свеце ружовы алей. Традыцыя сягае 300-гадовай гісторыі. Кветкі збіраюць адразу пасля распускання з узыходам сонца, тады яны ўтрымліваюць найбольш эфірнага алею. У адмысловых кубах пялёсткі награваюць параю і дыстылююць алей.

УЛАДАЛЬНІК МАЙСТЭРНІ:
“Гэта адмысловая бутэлька для захоўвання ружовага алею. У ёй змяшчаецца 5 кг алею, на выраб якога спатрэбілася 18 000 кг пялёсткаў. І каштуе ён прыкладна 300 000 еўраў”.

Таму і не дзіўна, што алей з ружаў тут называюць “вадкім золатам”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары