У Гарадзенскай вобласці разбіўся Су-25


Ваенны самалёт пацярпеў крушэнне пад час выканання планавых палётаў каля авіяцыйнага палігона. Адводзячы машыну ад вёскі, загінуў падпалкоўнік Мікалай Грыднеў.

“Падчас палёту выпрацоўвалася тэхніка пілатавання і паветранай навігацыі на малых і вельмі малых вышынях. Пасля выканання задання каля 15:35 на вышыні 200 м самалёт пачаў страчваць кіраванне. Кіраўнік палёту даў каманду катапультавацца. Лётчык здолеў адвесці машыну ад вёскі Навіны Наваградскага раёну. Самалёт упаў за два кіламетры на поўнач ад паселішча”, – паведамілі БелТА ў прэсавай службе Міністэрства абароны.

У міністэрстве створаная камісія для высвятлення прычынаў трагедыі.

Апошняя авіякатастрофа вайсковай тэхнікі адбылася летась 29 лістапада, калі верталёт МІ-24 разбіўся пры заходзе на пасадку падчас выканання планавых палётаў. Тады вайскоўцы тлумачылі апошнія авіякатастрофы нясвежасцю тэхнікі“.

belsat.eu

Стужка навінаў