У Горадні грузавік «стаў на дыбы»



Грузавік ГАЗ-53 зрабіў байкерскі трук – “казу”, стаўшы на заднія колы. Каля пятнаццаці хвілінаў кіроўца быў змушаны сядзець у кабіне.

Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Горкага – падчас руху бетон, што быў у кодабе, з’ехаў у заднюю частку і перакуліў аўта, паведамляе гарадзенскі аўтамабільны партал http://autogrodno.by.

У зыходнае палажэнне грузавік удалося паставіць толькі з дапамогаю іншага ГАЗу.

Фота і відэа – http://autogrodno.by.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары