На малой радзіме Лукашэнкі зрабілі зону цвярозасці


У Шклоўскім раёне, адкуль паходзіць кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, мясцовыя ўлады вырашылі зрабіць зону цвярозасці. Тут спажыванне алкаголю на кожнага жыхара сягае 14 літраў чыстага спірту на год. Чыноўнікаў занепакоіла нездаровая тэндэнцыя, і яны забаранілі продаж піва ды танных напояў.

Зрабіць зоны цвярозасці на Шклоўшчыне прапанаваў начальнік міліцыі па гэтым раёне Аляксандр Піменаў. Абмежаванні таксама ўведзеныя яшчэ ў пяці аграгарадках – мясцовым кавярням забаранілі прадаваць алкаголь з 21:00 перад святамі, на выходных і ў святочныя дні.

Шклоўскі раён лічыцца адным з найлепшых у вобласці паводле паказнікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Разам з тым, на кожнага жыхара раёну, у тым ліку дзяцей, прыпадае па 14 літраў спажывання чыстага спірту на год. Пры паказніку 7 літраў паўстае пагроза дэградацыі грамадства і асобы. Больш як палова злачынстваў у раёне здзяйсняецца ў стане алкагольнага ап’янення.

belsat.eu

Стужка навінаў