Сілачы за кратамі. У віцебскай калоніі № 3 прайшлі спаборніцтвы асілкаў


Рэкардсмен кнігі рэкордаў Гінэса Кірыл Шымко выступіў перад вязнямі калоніі № 3 з атлетычнымі нумарамі. Ён надзімаў гумовую грэлку, пакуль яна не лопнула, разрываў жалезны ланцуг, скручваў патэльню, завязваў цвікі ў вузлы. Асуджаныя былі пад уражаннем і суправаджалі ягоныя дзеянні воплескамі.

Спартовец прызнаўся, што перад візітам у калонію нават не ўяўляў, як можна арганізаваць спартовыя спаборніцтвы з выкарыстаннем цяжараў у месцы пазбаўлення волі, але быў вельмі ўражаны энтузіязмам вязняў калоніі. У сваёй прамове ён падбадзёрыў зняволеных, заклікаўшы іх захоўваць надзею ды ісці наперад.

Удзельнікі спаборніцтваў падымалі нетрадыцыйныя цяжары: бярвенні, камяні, чамаданы, пакрышкі ад цяжкавікоў, а таксама снарады, якія выкарыстоўваюцца на міжнародных спаборніцтвах. У турніры волатаў узялі ўдзел каля 30 асуджаных. Большасць прыладаў яны зрабілі самастойна. Пераможцы атрымалі ўзнагароды з рук самога рэкардсмена.

belsat.eu

Стужка навінаў