Фестываль сярод дарогі


У Беластоку прайшоў першы “Halfway Festival”. Ад Беларусі на ім выступілі Паліна Рэспубліка і Аляксандр Дзянісаў з новым праектам “Людзі на балоце”. “Halfway” аб’яднаў некалькі імпрэзаў – фестываль аўтарскай песні прайшоў у суботу, а фолк-музыкі выступілі ў нядзелю. Агулам жа на сцэну Беластоцкае філармоніі выйшлі выканаўцы з сямі краінаў, сярод якіх Расея і Данія, ЗША і Літва.

ПАЛІНА РЭСПУБЛІКА, СПЯВАЧКА:
“Гэта міжнародны фестываль, на ім адчуваеш узровень. Таму што ўсё ж, як бы я не паважала нашую беларускую сцэну, гэта – іншае”.
Арганізатары спадзяюцца, што фестываль “Halfway” стане традыцыяй і дазволіць беларускім музЫкам стала выступаць разам з заходнімі зоркамі. Ці спраўдзіцца гэта – пабачым. А ахвочыя яшчэ маюць шанец трапіць на сёлетні “Halfway” – у апошні дзень чэрвеня і ў першы ліпеня на ім выступіць Наста Някрасава з гуртом “FolkRoll”, гурт “Re1ikt”, а таксама замежныя выканаўцы.

belsat.eu

Стужка навінаў