Сакрэт перамогі ад Ліпковіча: Няхай прыедуць Пазняк і Міхалок


https://youtu.be/Un9nqcoG-Co
Вядомы блогер дае парады беларускім апазіцыйным лідарам.

“У нас ёсць два безумоўныя лідары: гэта Пазняк і Міхалок. І калі яны прыедуць у краіну на момант выбараў, я думаю, тут здарыцца тое, чаго ўлады не чакаюць <…> Выбарчая кампанія можа быць зробленая імгненна”. {movie}Яўген Ліпковіч пра Зянона Пазняка і Сяргея Міхалка|left|4690{/movie}

Пра кіраўніка КХП БНФ Зянона Пазняка і лідара гурта “Ляпіс Трубяцкой” вымушаная будзе пісаць і дзяржаўная прэса, лічыць блогер. Сённяшнім апазіцыйным лідарам дзеля таго, каб трапіць у медыі ды зацікавіць выбарцаў, не хапае творчага падыходу: “Трэба рабіць так, каб быць цікавым не толькі апазіцыйным медыям, але і простым людзям”.

“Смех – гэта вельмі эфектыўная зброя, і вельмі дзейсная <…> супраць ідыятызму, які нам навязваюць. Пры гэтым жыццё даволі сумнае ў нас – нават палітычнае жыццё. І гэтая тусоўка палітычная – яна хоць малая, яна, у прынцыпе, усім надакучыла”, – мяркуе Ліпковіч.

У плане выкарыстання гумару ў палітыцы Яўгена Ліпковіча падтрымлівае і вядомы рэжысёр Юры Хашчавацкі.

belsat.eu
https://youtu.be/tMA4mJLdOTo
https://youtu.be/cFlIhzSbfqM

Глядзі таксама
Каментары