Пад Кіевам разбіўся самалёт з парашутыстамі


Пяць чалавек загінулі, яшчэ 15 атрымалі раненні ў выніку жорсткай пасадкі, якую вымушаны быў правесці пілот самалёта L-410.

Агулам на борце было 20 чалавек – 17 парашутыстаў і тры чальцы экіпажу. Самалёт здзейсніў пасадку ў аэрапорце Барадзянка каля 10:40 мясцовага часу з прычыны моцнага ветру і дажджу. У выніку лятак быў моцна пашкоджаны, ён літаральна разламаўся папалам.

Тры чалавекі цяпер у цяжкім стане, стан здароўя яшчэ 11 асобаў медыкі характарызуюць як «сярэдняй цяжкасці». Расследаваннем аварыі займаецца ўкраінская міліцыя. Паводле афіцыйнае інфармацыі, адзін з пасажыраў самалёту – грамадзянін Аўстрыі. Цяпер ён лечыцца ў прыватнай клініцы.

belsat.eu

Стужка навінаў