Бойня ў Сірыі працягваецца: амаль сто загінулых за 24 гадзіны


Шэраг сутычак паміж апазіцыяй ды ўрадавымі войскамі, бамбаванне жылых кварталаў у Гомсе, абстрэлы ў рэгіёне Дар’а – ахвярамі баявых дзеянняў, паводле сірыйскай апазіцыі, сталіся 96 чалавек, пераважна мірныя жыхары. Арганізацыя «Syrian Observatory for Human Rights» паведамляе пра 83 загінулых.{movie}Захоплены паліцэйскі ўчастак у Сірыі|right|4687{/movie}

Сірыйская армія свабоды распаўсюдзіла відэа з адною са сваіх аперацыяў. Яны цвердзяць, што ў адказ на бамбаванні жаўнеры Сірыйскай арміі свабоды напалі на два пастарункі паліцыі ды ўзялі іх пад кантроль.

На відэа бачна, што атрад паўстанцаў мае на ўзбраенні стралковую зброю, транспарт і не адчувае моцнага недахопу боепрыпасаў. Сірыйская армія свабоды – адна з асноўных груповак сірыйскай апазіцыі, якая мае ў сваіх шэрагах перабежчыкаў з урадавага войска ды паліцыі.



Апазіцыя не спыняецца

Адзін з камандзіраў Сірыйскай арміі свабоды Аляа Абдул Рахман у сваім тэлезвароце таксама заявіў, што паўстанцам удалося здзейсніць напад на вайсковы канвой. «Мы напалі на вайсковы канвой з боепрыпасамі на галоўнай дарозе паміж Дар’а і Дамаскам ды знішчылі яго цалкам. Мы адціснулі банды Асада ў Мэхадж. Гэтая серыя нападаў – адплата за рэйды на гэтай тэрыторыі, і мы абяцаем, што не спынім сваіх атакаў на гэтыя банды», – заявіў палявы камандзір.Палявы камандзір Аляа Абдул РахманПалявы камандзір Аляа Абдул Рахман

Баявыя дзеянні перанесліся нават у цэнтр сірыйскай сталіцы. 9 чэрвеня паўстанцы адкрылі агонь па сілах бяспекі ў цэнтральным раёне Дамаску. Паводле сірыйскіх уладаў, перастрэлкі перыядычна ўспыхвалі цягам 12 гадзінаў. Некаторыя жыхары сталіцы сталі на бок паўстанцаў ды перагароджвалі дарогі коламі і падпальвалі іх.

Узброеная барацьба сірыйскай апазіцыі супраць дыктатара Башара аль-Асада распачалася 15 месяцаў таму. За гэты час, паводле звестак ААН, у Сірыі загінулі не менш як 9 тыс. чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў