Бамбаванне градам. У Кітаі з неба падалі ледзяшы памерам з мяч для гольфу


Град памерам з мяч для гольфу спустошыў ваколіцы адной з вёсак на паўночным усходзе Кітаю. Пашкодзіўшы будынкі, знішчыўшы расліны на палях, стыхія паставіла фермераў на мяжу выжывання.

Жыхары вёскі Таўюань (Taoyuan) у правінцыі Хэйлунцзян (Heilongjiang) адчулі вусціш, калі з неба цягам 20 хвілінаў сыпаў град, які знішчаў усё навокал. На відэа бачна, што ледзяшы пашкодзілі дамы, выбілі шыбы, не кажучы пра шкоду, нанесеную палеткам. Паводле мясцовых жыхароў, яны ўпершыню назіралі такую зьяву ў сваім рэгіёне.

Органы мясцовага самакіравання цяпер спрабуюць падлічыць страты, нанесеныя стыхіяй, для пацярпелых абяцаюць фінансавую і харчовую дапамогу ў межах адмысловай праграмы.

belsat.eu

Стужка навінаў