Разгарнуў сцяг, паламаў сабе сківіцу і рэбры, адбіў ныркі – версія Следчага камітэту.


https://youtu.be/31Csdk52pWE
https://youtu.be/1_WqRSvicLQ
Збітага міліцянтамі моладзевага актывіста Андрэя Молчана адпраўляюць на чарговую медычную экспертызу. „Мне сказалі – а можа вы сам сабе гэтыя раны нанеслі” – гаоворыць актывіст.

Праверкаю збіцця Андрэя Молчана падчас затрымання займаецца Следчы камітэт – орган, нібыта незалежны ад міліцыэйскага начальства. Аднак ужо цяпер заўважныя спробы „абараніць гонар мундзіру” міліцыянтаў – актывіста скіроўваюць на экспертызу, якая мае пакзаць, ці не мог ён сам сабе нанесці цяжкія траўмы.{movie}Андрэй Молчан: Яны прыкрываюць сваіх|right|4678{/movie}

„Яны прыкрываюць сваіх, гэта было відавочна па ягоных паводзінах, – Андрэй Молчан падзяліўся ўражаннямі з „Белсатам” пасля візіту да следчага. – Больш звяртаюць увагі на версію, быццам ва ўсім мая віна, што супрацоўнікі міліцыі рабілі ўсё як належна”.

Збіты за сцяг

Актывіст „Еўрапейскай Беларусі” быз збіты 19 траўня ў Менску. У знак салідарнасці са зняволеным віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг.

„Шмат людзей сядзіць за кратамі ні за што. Пакутуюць за справу народу, за справу краіны. Іх трэба падтрымоўваць, – гаворыць Андрэй Молчан. – І калі мы ўсе будзем абыякавыя, то якая будучыня чакае нашую краіну?..”{movie}Молчан: Трэба падтрымоўваць палітвязняў!|right|4677{/movie}

Паводле прэс-службы кампаніі “Еўрапейская Беларусь” праз некалькі хвілінаў ад пачатку акцыі да яго пад’ехала машына з супрацоўнікамі міліцыі. „Молчан паспрабаваў удакладніць, на якой падставе яго затрымліваюць, пасля чаго міліцыянеры прымянілі грубую сілу. Пакуль яго збівалі прама на вуліцы, пад’ехала другая машына. Молчана пасадзілі ў машыну, надзеўшы кайданкі”, — паведаміляюць у прэс-службе.


Хто апынецца вінаватым?

У аддзяленні міліцыі заявілі, што ў дачыненні да Молчана збіраюцца распачынаць крымінальную справу па артыкулах за знявагу прэзідэнта і збіванне супрацоўніка міліцыі пры выкананні.

Пазней у шпіталі хуткай дапамогі цудадзейным чынам пачалі змяняцца дыягназы, пастаўленыя актывісту. Паводле папярэдняга дыягназу ў актывіста была зламаная сківіца і рэбры, зафіксаванае лёгкая чэрэпна-мазгавая траўма. Пры выпісцы з шпіталю хуткае дапамогі лекары пагадзіліся з апошнім дыягназам астатнія ж засталіся пад пытаннем.

Актывіст упэўнены, што вынікі праверкі дзеянняў міліцыянтаў будуць не на ягоную карысць. „Ніякай справядлівасці немагчыма дамагчыся. Пры гэтай уладзе яны адзін другога будуць прыкрываць, ніхто нічога не давядзе, – мяркуе Андрэй Молчан. – Я нават не здзіўляся, калі хто-небудзь будзе збіты да смерці і будзе ўсё роўна вінаваты”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары