80% бюджэту на правядзенне выбараў – гэта заробкі арганізатараў


На заробкі арганізатарам выбараў прадугледжваецца Br 30,6 млрд. Яшчэ амаль Br 500 млн прызначаецца на камандзіраванні. Каштарыс сёння зацвердзіў Цэнтрвыбаркам, паведамляе БелаПАН.

На рыхтаванне і правядзенне двух тураў прэзідэнцкіх выбараў разлічана Br 37,7 млрд. З іх Br 26,5 млрд складаюць выдаткі на першы тур.

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына паведаміла, што ў сярэднім выдаткі на аднаго выбарніка пры правядзенні прэзідэнцкіх выбараў складуць € 1,3. «Гэта абсалютна еўрапейская лічба. Напрыклад, выдаткі на правядзенне апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы склалі € 1 на выбарніка, у Славеніі – € 1,5», – цытуе БелаПАН.

belsat.eu
15.09.2010

Стужка навінаў