«Еўра-2012»: амаль 90% палякаў вераць у перамогу


Чэмпіянат Еўропы па футболе распачнецца ў Варшаве на Нацыянальным стадыёне а 18:00 паводле мясцовага часу – матчам паміж камандамі Польшчы і Грэцыі.

У польскім Вроцлаве а 20:45 спаткаюцца прадстаўнікі Расеі ды Чэхіі. Усе згаданыя каманды належаць да групы «А», якая, паводле спецыялістаў, ёсць самаю роўнаю, але і найслабейшаю сярод іншых.

Польскія заўзятары даволі насцярожана ацэньваюць сёлетняе прадстаўніцтва Грэцыі. Нашчадкі старажытнай Элады на чэмпіянаце Еўропы 2004 г. у Партугаліі распачалі спаборніцтва з гаспадарамі і перамаглі з лікам 2:1. Неўзабаве грэкі зноўку спаткаліся з партугальцамі, але ўжо ў фінале і перамаглі з вынікам 1:0. Гэтак Грэцыя здзівіла ўвесь свет, бо перад спаборніцтвамі каманду лічылі аўтсайдарам, які вылеціць з чэмпіянату пасля некалькіх матчаў. У наступныя гады грэцкія гульцы не маглі пахваліцца асаблівымі поспехамі, не ўдзельнічалі ў чэмпіянаце свету 2006 г., але ў кваліфікацыі да «Еўра-2012» паказалі сябе з найлепшага боку, не прагуляўшы ні разу.

Палякі сёлета настроеныя вельмі рашуча. Як падае партал interia.pl, 88 % апытаных палякаў мяркуюць, што Польшча пераможа Грэцыю.

Расейцы і чэхі некалі захаплялі заўзятараў сваёй хуткай і тонкаю гульнёю. Гэтым яны заваявалі сімпатыі фанатаў з усяго свету. Цяпер жа ні зборная Чэхіі, ні зборная Расеі не належаць да групы фаварытаў чэмпіянату.

Самымі моцным гульцом лічыцца на сённяшні момант Іспанія – цяперашні чэмпіён Еўропы і свету. Яна – фаварытка ў букмекераў, адразу за ёю ідуць Нямеччына і Галандыя.

belsat.eu

Групавы этап

Група «A»

8 чэрвеня Польшча – Грэцыя (Варшава, Польшча)

8 чэрвеня Расея – Чэхія (Вроцлаў, Польшча)

12 чэрвеня Грэцыя – Чэхія (Вроцлаў, Польшча)

12 чэрвеня Польшча – Расея (Варшава, Польшча)

16 чэрвеня Грэцыя – Расея (Варшава, Польшча)

16 чэрвеня Чэхія – Польшча (Вроцлаў, Польшча)

Група «B»

9 чэрвеня Нідэрланды – Данія (Харкаў, Украіна)

9 чэрвеня Нямеччына – Партугалія (Львоў, Украіна)

13 чэрвеня Данія – Партугалія (Львоў, Украіна)

13 чэрвеня Нідэрланды – Нямеччына (Харкаў, Украіна)

17 чэрвеня Партугалія – Нідэрланды (Харкаў, Украіна)

17 чэрвеня Данія – Нямеччына (Львоў, Украіна)

Група «C»

10 чэрвеня Іспанія – Італія (Гданьск, Польшча)

10 чэрвеня Ірландыя – Харватыя (Познань, Польшча)

14 чэрвеня Італія – Харватыя (Познань, Польшча)

14 чэрвеня Іспанія – Ірландыя (Гданьск, Польшча)

18 чэрвеня Харватыя – Іспанія (Гданьск, Польшча)

18 чэрвеня Італія – Ірландыя (Познань, Польшча)

Група «D»

11 чэрвеня Францыя – Англія (Данецк, Украіна)

11 чэрвеня Украіна – Швецыя (Кіеў, Украіна)

15 чэрвеня Швецыя – Англія (Кіеў, Украіна)

15 чэрвеня Украіна – Францыя (Данецк, Украіна)

19 чэрвеня Швецыя – Францыя (Кіеў, Украіна)

19 чэрвеня Англія – Украіна (Данецк, Украіна)

Чвэрцьфінал

21 чэрвеня № 1: 1-е месца ў групе «A» – 2-е месца ў групе «B» (Варшава, Польшча)

22 чэрвеня № 2: 1-е месца ў групе «B» – 2-е месца ў групе «A» (Гданьск, Польшча)

23 чэрвеня № 3: 1-е месца ў групе «C» – 2-е месца ў групе «D» (Данецк, Украіна)

24 чэрвеня № 4: 1-е месца ў групе «D» – 2-е месца ў групе «C» (Кіеў, Украіна)

Паўфінал

27 чэрвеня пераможца 1/4 (№ 1) – пераможца 1/4 (№ 3) (Данецк, Украіна)

28 чэрвеня пераможца 1/4 (№ 2) – пераможца 1/4 (№ 4) (Варшава, Польшча)

ФІНАЛ

1 ліпеня пераможца паўфіналу № 1 – пераможца паўфіналу № 2 (Кіеў, Украіна)

Стужка навінаў