У Балгарыі выкапалі вампіраў-арыстакратаў


У горадзе Сазопале знайшлі парэшткі целаў двух ваўкалакаў. Прынамсі, імі пахаваных людзей лічылі сучаснікі. Таму і праткнулі целы мужчынаў жалезнымі прутамі.

“Людзі меркавалі, што яны былі звязаныя з сіламі зла. І іхныя грудзі пратыкалі жалезнымі прутамі, каб не даць ім выкарыстаць іхныя паранармальныя здольнасці на тым свеце”, – тлумачыць дырэктар Музею археалогіі Дымітар Нэдэў.

Мужчынаў пахавалі больш як 800 гадоў таму каля апсіды царквы. Гэта можа значыць, што вампіры былі арыстакратамі. І яшчэ адна акалічнасць, якая навявае жах: труны імаверных ваўкалакаў забілі цвікамі, каб тыя не змаглі вярнуцца на зямлю ў якасці зомбі.

belsat.eu

Стужка навінаў