\tУладзімір Някляеў выкрасліў Лукашэнку


Ён свядома сапсаваў свой бюлетэнь.

19 снежня кандыдат на прэзідэнта Уладзімір Някляеў свядома сапсаваў свой бюлетэнь для галасавання. Ён выкрасліў прозвішча дзейснага прэзідэнта, а таксама напісаў на сваім бюлетэні “За новыя выбары”.

Усё праходзіла на выбарчым участку № 59 у сярэдняй школе № 54 Менску ў прысутнасці шматлікіх журналістаў. Уладзімір Някляеў заявіў, што калі Аляксандр Лукашэнка добраахвотна адмовіцца ад пасады прэзідэнта, то ніхто яго пераследаваць не будзе.

Акрамя гэтага, кандыдат на прэзідэнта адзначыў, што напярэдадні затрымалі лідара міжнароднай маладзёжнай арганізацыі “Малады фронт” (Чэхія) Змітра Дашкевіча. “Мы прасілі, каб ён і ягоныя хлопцы прыйшлі і расчысцілі Кастрычніцкую плошчу ад снегу. Аднак з-за арышту Дашкевіча гэтага зроблена не было”, – паведаміў Някляеў.

Паводле палітыка, раніцаю 19 снежня затрымалі чальца ягонай ініцыятыўнай групы Міхаіла Пашкевіча, адказнага за гукаўзмацняльную апаратуру на плошчы. Затрыманні – сведчанне недэмакратычнасці выбараў, падкрэсліў Някляеў.

belsat.eu
https://youtu.be/Na85pU2IVM0

Глядзі таксама
Каментары