За перапродаж нафты заплацім прадпрыемствамі?


«Рээкспартаваць расейскія нафтапрадукты можна, але, калі ласка, заплаціце мыта», – гэтыя словы расейскага амбасадара Аляксандра Сурыкава можна інтэрпрэтаваць як адназначны сігнал Менску пра тое, што за махінацыямі з нафтапрадуктамі пільна сочаць у Маскве.

З часу, калі Беларусь пачала атрымліваць расейскую нафту без мытаў і фактычна без абмежаванняў, нафтаперапрацоўчая галіна не ведае і хвіліны прастою. Імпарт расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь апошнімі гадамі вырас у разы, у тым ліку ў 2012 г. у параўнанні з першым кварталам 2011 г. – у чатыры разы.

«Мы разумеем, што Беларусь імпартуе больш, чымся трэба для ўнутранага спажывання. Заўважылі, што ў справаздачнасці Мытнага саюзу з’явіліся разбавіцелі і растваральнікі, якія не абкладаюцца мытамі. Летась іх было 2 млн тонаў», – заявіў на прэс-канферэнцыі расейскі амбасадар.

Беларусь у абмен на бязмытныя нафту і нафтапрадукты абавязаная пералічваць у расейскі бюджэт мыты ад экспарту нафтапрадуктаў за межы Мытнага саюзу. Страты расейскага бюджэту ў выніку «чорнага экспарту» з боку Беларусі могуць сягаць $ 2 млрд.

Расея разбірацца не будзе{movie}Аляксандр Сінкевіч: Ці Беларусь патаемна перапрадае нафту?|right|4641{/movie}

«Лічба памерам $ 2 млрд на год выглядае вельмі імаверна. Увесь экспарт нафтапрадуктаў толькі за першы квартал склаў больш за $ 4 млрд, траціна з іх – гэта змазка і растваральнікі, што не падпадаюць пад мыты для Расеі. Беларусь толькі за першы квартал мусіла б заплаціць Расеі яшчэ $ 500 тыс., таму за год атрымліваецца лічба $ 2 млрд», – тлумачыць эканаміст Аляксандр Сінкевіч.

Аднак ці сапраўды Беларусь прадае пад выглядам растваральнікаў расейскую нафту, можа канчаткова пацвердзіць толькі адмысловае расследаванне.

«Ведаючы расейскую практыку, будзе проста ўключаны сілавы ціск і выкарыстаны гэты аргумент на карысць распачынання буйной прыватызацыі ў Беларусі, у якой найбольш зацікаўленыя пракрамлёўскія алігархічныя групоўкі», – мяркуе Аляксандр Сінкевіч.

Кавалак беларускага пірагаАмбасадар Сурыкаў: Амбасадар Сурыкаў: “Ніякага расейскага спісу няма”

Расея не хавае сваёй зацікаўленасці ў прыватызацыі найбольш эфектыўных беларускіх прадпрыемстваў. «Газпром» ужо зрабіўся поўным уласнікам «Белтрансгазу». На чарзе могуць быць прадпрыемствы нафтаперапрацоўчай галіны, машынабудаўніцтва ды «Беларуськалій».

Амбасадар Аляксандр Сурыкаў запэўніў журналістаў, што ў Расеі няма спісу беларускіх актываў, якія яна хоча прыватызаваць, у той жа час узгадаў і пра інтэграцыю МАЗу і КАМАЗу, і пра ўзбуйненне бізнесу і займанне больш устойлівых пазіцыяў на сусветным рынку ў пытанні цэнаў на мінеральныя ўгнаенні.

belsat.eu
https://youtu.be/Npv3exLjl3c

Глядзі таксама
Каментары