Даведнік заўзятара. Заначаваць на «Еўра»


Мы працягваем адлічваць дні да пачатку чэмпіянату Еўропы па футболе. Нягледзячы на ажыятаж задоўга перад турнірам у справе рэзервацыі месцаў на начлег, аказалася, што яшчэ сёння можна паспець урваць ложак за адносна адэкватныя кошты. І тут ужо што каму даспадобы і на што хопіць гаманца – ад шыкоўных гатэляў да лавак у парку.

Пані Мар’я вядзе нас па адным з самых вядомых гостэлаў у цэнтры Варшавы. “Еўра” – праз два дні, але пакояў – прынамсі на адну футбольную каманду.{movie}Заначаваць на “Еўра”|right|4639{/movie}

МАР’Я, МЕНЕДЖАРКА ГОСТЭЛУ «OKI DOKI»:
“Кожны пакой арыгінальны, спраектаваны асобным мастаком”.

Можа, справе ў цане? Яна залежыць не толькі ад памераў пакояў, але і ад часу. Калі ў дзень матчу, дык за пакой для дзвюх асобаў давядзецца заплаціць блізу 135 долараў. Магчыма яшчэ атрымаць і спальнае месца, але такі варыянт больш дэфіцытны. Аднак у гостэле запэўніваюць.

ЛЮЦ’Я МІКАЛАЙЧЫК, УЛАДАЛЬНІЦА ГОСТЭЛУ І ГАТЭЛЯЎ:
“Яшчэ знойдуцца месцы для тых заўзятараў, што ў апошні момант будуць шукаць начлегу”.

Незалежна ад дня, падчас “Еўра” яшчэ можна арандаваць кватэру – легальна праз інтэрнэт-старонкі шматлікіх агенцыяў нерухомасці ці наўпрост у офісе. Сярэдняя двухпакаёўка стане вам нават у 150 долараў за содні.

Ёсць, праўда, і больш эканамічны ды актыўны варыянт.

ПРЭС-СЛУЖБА НАМЁТАВАГА МЯСТЭЧКА «CARLSBERG»:
“Мы цяпер у “фан-кэмпе” – мястэчку заўзятараў. Тут будуць намёты для начлегу, магчымасць глядзець матчы пад дахам і прыемна бавіць час на пляжы – усё гэта за 139 злотых”.

То бок за 40 долараў на содні. Праўда, ёсць мінус. Адзін куфаль піва тут каштуе 3 долары. Закуска, вядома ж, – асобна… Адначасова ўлады як у Кіеве, гэтак і ў Варшаве пайшлі насустрач заўзятарам.

Стомленаму спартовымі баталіямі турысту можна будзе заначаваць вось на такіх лавах у розных парках ды скверах гораду. Але тады за вашую бяспеку ніхто не нясе адказнасці.

Але прынамсі непрыемнасцяў з-за гэтага не будзе. Затое можа ўзнікнуць пытанне: хто нясе адказнасць за сітуацыю з начоўкаю пад дахам ва Украіне?

АЛЕГ КАВАЛЬЧУК, ЖУРНАЛІСТ:
“Некаторыя гатэлі могуць расчараваць, а намётавае мястэчка ў Данецку за 60 еўра – гэта нейкі абсурд”.

Бальшыня ж гатэляў ужо занятая, а тыя месцы, што засталіся, каштуюць да 800 долараў за содні ў трохзоркавым нумары. А таму лаўка і сапраўды можа стацца самым дэмакратычным і папулярным месцам начлегу.

Алесь Залеўскі, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў