Лідзія Ярмошына: Выбары адбыліся


З вялікай доляй упэўненасці можна казаць, што прэзідэнцкія выбары Беларусі ўжо адбыліся, заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

“На 12 гадзінаў прагаласавала больш за 46%, таму неабходную планку ў 50% прагаласаваўшых выбарнікаў, што неабходная дзеля прызнання выбараў адбыўшыміся0 ужо павінна быць пераадоленая” – заявіла Лідзія Ярмошына.

Паводле Ярмошынай, цяпер у Цэнтрвыбаркам паступаюць новыя дадзеныя пра адсотак прагаласаваўшых выбарнікаў, што будуць абвешчаныя праз паўгадзіны.

Па стане на 12.00 прагаласавалі 46,3% выбарнікаў: на Берасцейшчыне — 46,1%, на Віцебшчыне — 56,8%, на Магілёўшчыне — 47,4%, на Гарадзеншчыне — 44,5%, на Меншчыне — 47,5%, на Магілёўшчыне — 48,3%, у Менску — 37%.

belsat.eu

Стужка навінаў