«Freedom House» узгадаў Бяляцкага і маўклівыя пратэсты


У сваім рэйтынгу арганізацыя «Freedom House» аднесла Беларусь да аўтарытарных краінаў (разам з Азербайджанам, Кыргызстанам, Расеяй, Туркменістанам і Узбекістанам). Пры гэтым, паводле праваабаронцаў, толькі ў Туркменістане і Узбекістане сітуацыя з правамі чалавека горшая, чымся ў Беларусі.

Амерыканская праваабарончая арганізацыя «Freedom House» падрыхтавала даклад «Nations in Transit 2012», у якім ацэньвае сітуацыю з дэмакратыяй у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ды Еўразіі.

«Freedom House» зазначае, што ціск на палітычную апазіцыю, які пачаўся ў перыяд прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 г., атрымаў працяг і ў 2011 г.

Праваабаронцы нагадваюць, што на сотні ўдзельнікаў пратэстаў аказваўся ціск, іх затрымлівалі і прыгаворвалі да турэмнага зняволення. Апрача таго, улетку 2011 г. беларускі рэжым «адказаў празмерным прымяненнем сілы супраць удзельнікаў акцыяў маўклівых пратэстаў». Яшчэ адна хваля рэпрэсіяў пачалася, калі з палітычных прычынаў арыштавалі і затым асудзілі вядомага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

belsat.eu

Стужка навінаў