ЕГУ як кузня будучага пакалення Беларусі


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, што працуе ў выгнанні ў Вільні, рыхтуе будучае пакаленне Беларусі і дае надзею на стварэнне ў гэтай краіне адкрытага грамадства, мяркуе міністр замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс.

«Мы верым, што гэтыя маладыя людзі змогуць належным чынам удзельнічаць у працэсе развіцця беларускага грамадства і будуць спрыяць большай адкрытасці краіны да каштоўнасцяў заходняга свету», – заявіў Ажубаліс падчас штогадовай асамблеі донараў мэтавага фонду ЕГУ ды імпрэзаў, прысвечаным 20-годдзю дзейнасці ўніверсітэту.

Паводле дыпламата, універсітэт грунтуецца на павазе да ліберальных традыцыяў адукацыі ды аб’ядноўвае найлепшыя ідэі Усходу і Захаду, ён – адзін з самых важных трансатлантычных праектаў для еўрапейскай будучыні Беларусі. Таму, заявіў Аўдронюс Ажубаліс, трэба працягваць аказваць падтрыманне гэтай навучальнай установе.

Беларусаў вучым па-расейску?

Станіслаў Шушкевіч раскрытыкаваў ЕГУ за Станіслаў Шушкевіч раскрытыкаваў ЕГУ за “русіфікацыю”Тым часам сённяшняя дзейнасць беларускага ўніверсітэту ў выгнанні неадназначна ўспрымаецца ў Беларусі. Адзін з лідараў апазіцыі ды заснавальнікаў ЕГУ, палітык Станіслаў Шушкевіч, заявіў, што гэты ўніверсітэт «фактычна дапамагае працэсу русіфікацыі Беларусі».

На гэта адміністрацыя ЕГУ адказала, што ва ўніверсітэце каля 25 % курсаў выкладаюцца па-беларуску, а іншыя курсы выкладаюцца на расейскай ды іншых мовах, «у залежнасці ад абставінаў, як, напрыклад, праз нястачу навуковай літаратуры на беларускай мове». Да таго ж, паводле афіцыйнай інфармацыі ўніверсітэту, прыкладна кожны чацвёрты беларус навучаецца ў ЕГУ бясплатна, а шмат хто яшчэ карыстаецца рознага кшталту льготамі.

Адукацыя ў выгнанні

{movie}Прома-ролік ЕГУ|right|4619{/movie}

У 2004 г. універсітэт быў вымушаны спыніць сваю дзейнасць у Беларусі. Аднак дзякуючы палітычнаму, арганізацыйнаму і фінансаваму падтрыманню ўраду Літвы, Еўрапейскай Камісіі, урадаў, грамадскіх арганізацыяў і фондаў ЗША ды краінаў Еўрапейскага Звязу, ЕГУ змог аднавіць сваю дзейнасць у Літве і ўвосень 2005 г. пачаць рэалізацыю бакалаўрскіх і магістарскіх праграмаў для студэнтаў з Беларусі.

У лютым 2006 г. урад Літвы надаў ЕГУ статус літоўскага ўніверсітэту.

Цяпер навучальная ўстанова налічвае 1800 студэнтаў, большасць з якіх – грамадзяне Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў