У Менск прыехаў КВН


Знаёмая ўсім мелодыя і выбухі смеху прагучалі ў канцэртнай зале “Менск” . Тут праходзяць гульні ¼ фіналу першай лігі Міжнароднага саюзу Клубу вясёлых і вынаходлівых. У гульнях бяруць удзел 18 камандаў, каманда з Беларусі “Белыя росы” выступіла ўчора і саступіла супернікам з Расеі. Аднак не згубіла аптымізму. Беларусы яшчэ маюць шанцы на рэванш. Сёння выступіць каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту і пяць камандаў з Расеі, а падчас апошняй гульні ў сераду будуць спаборнічаць гульцы з Тальяці, Хабараўску, Сургуту, Бішкеку і Данецку ды каманда “Мільён” з Менску.

belsat.eu

Стужка навінаў