Пра выбары – за зачыненымі дзвярыма. Апазіцыянеры папрасілі журналістаў выйсці


У офісе Беларускай партыі левых адбыўся круглы стол, прысвечаны парламенцкім выбарам 2012 г. Журналістаў папрасілі пакінуць памяшканне.

На меркаванне некаторых удзельнікаў сустрэчы, у прысутнасці журналістаў некаторыя палітыкі могуць скарыстацца сітуацыяй і агучваць “прыгожыя выказванні”, каб прыцягнуць увагу, замест таго, каб дамаўляцца пра супольныя дзеянні на выбарах.

Згода па „лакальным пытанням”

Лідар АГП Анатоль Лябедзька паведаміў, што прысутныя на сустрэчы згаджаюцца з тым, што ў Беларусі няма сумленных выбараў, „а далей пачынаюцца разыходжанні”.

На пытанне: „ці не позна распачалася гэткая дыскусія?” – палітык заявіў, што размовы на гэтыя тэмы вядуцца ўжо доўгі час і кампрамісы магчымыя, „але па-лакальным пытанням”.

Асабістыя амбіцыі замест зменаў сітуацыі

У сваю чаргу палітолаг Валер Карбалевіч бачыць галоўную прычыну раз’яднання апазіцыі ў тым, што замест змянення сітуацыі ў краіне, яны хочуць дасягнуць пэўных асабістых мэтаў на гэтых выбарах.

„Апазіцыйныя структуры ня вераць у магчымасць дасягнуць сур’ёзных пераменаў. Увогуле няма тактыкі, якая б магла перавярнуць сітуцацыю. Таму яны імкнуцца ў пэўным сэнсе вырашаць свае ўласныя праблемы”. – зазначае адмысловец.

У паседжанні ўзялі ўдзел старшыня “Рады беларускай інтэлігенцыі” Уладзімір Колас, лідар партыі левых “Справядлівы свет”, палітык Віктар Івашкевіч, прадстаўнік руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч і лідар хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі.

belsat.eu

Стужка навінаў