У Сенненскім раёне мужчына ўзяў у закладніцы мясцовую жыхарку


Жыхар вёскі Рулеўшчына Сенненскага раёну, які раней ніколі не быў пад судом, уварваўся ў дом з нажом і стаў пагражаць дзвюм дзяўчынам. Ён патрабаваў сустрэчы з з кіраўнікамі дзяржаўнага кіравання рознага ўзроўню.

Следчы камітэт Беларусі ў Віцебскай вобласці паведамляе, што 17-гадовая дзяўчына і ейны бацька здолелі ўцячы, потым дом у вёсцы Старая Беліца ўзялі штурмам. У доме знайшлі цела 20-гадовай дзяўчыны з нажавымі ранамі.

На 61-гадовага мужчыну завялі крымінальную справу. Цяпер высвятляюцца матывы злачынства.

belsat.eu

Стужка навінаў