Астаповіч: Чэмпіянат па хакеі – канец свету для помнікаў Менску


Што з аўтэнтычных архітэктурных аб’ектаў змогуць пабачыць замежныя турысты падчас візіту ў Беларусь?

Грамадскія актывісты не перастаюць біць трывогу з прычыны знішчэння каштоўных гістарычна-культурных аб’ектаў.

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі ды культуры Антон Астаповіч падкрэслівае адсутнасць грамадскага абмеркавання і маніпуляцыю імем прэзідэнта: “У нас склалася вельмі дрэнная практыка, калі праектанты працаў на месцы гістарычна-культурных каштоўнасцяў дзеля рэалізацыі сваіх незразумелых амбіцыяў ці інвестары дзеля рэалізацыі сваіх камерцыйных інтарэсаў знаходзяць падтрыманне ў мясцовых органаў кіравання, а затым, ігнаруючы працэдуру грамадскага абмеркавання, прадугледжаную пастановаю Савету Міністраў, узгадняюць праекты самі ды выносяць іх на ўзгадненне першай асобе дзяржавы – прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. А потым, маніпулюючы ўзгадненнем у прэзідэнта, пачынаюць увасабляць праект”.

Антон Астаповіч назваў чэмпіянат свету па хакеі 2014 года, які пройдзе ў Менску, своеасаблівым канцом свету для гістарычна-культурнай спадчыны сталіцы, “бо амаль усе неадэкватныя працэсы, якія адбываюцца цяпер у гэтай сферы, гэта менавіта ў рэчышчы падрыхтоўкі да сусветнага першынства”.

На мапе паказаныя самыя праблемныя мясціны ў Менску з гледзішча аховы гістарычна-культурнай спадчыны. Сярод іх – тыя, што паўстаюць цяпер і ўжо пабудаваныя з парушэннем заканадаўства.



Pokaż Праблемныя месцы Менска na większej mapie

belsat.eu

Стужка навінаў