Не плаціш «камуналку»? Высяляем!


Паводле чыноўнікаў, высяляць даўжнікоў трэба пасля шасці месяцаў неаплачаных рахункаў. Механізм высялення будзе распрацаваны на працягу паўгода пасля таго, як набудзе моц Жыллёвы кодэкс.

Высяляюць няплатнікаў і цяпер, паводле заканадаўства – у жылое памяшканне меншых памераў, прычым у межах населенага пункту, дзе яны жывуць. Паводле новага Жыллёвага кодэксу, грамадзяніна могуць выселіць нават у іншы населены пункт, прычым у дакуменце наўпрост не пазначаецца адлегласць ад населенага пункту, куды можа быць пераселены даўжнік.{movie}Наталля Качан: каго могуць высяліць?|right|4592{/movie}

“Але мы не будзем высяляць чалавека, напрыклад, з Менску ў Гомельскую ці Віцебскую вобласці. Памяшканне будзе дадзенае ў межах Менскай вобласці”, – запэўнівае прадстаўніца Міністэрства ЖКГ Наталля Качан. Паводле яе, усё будзе залежаць ад наяўнасці свабоднага жытла, канчатковае ж рашэнне прыме суд. Качан мяркуе, што перспектыва перасялення будзе стымуляваць няплатнікаў усё ж знаходзіць магчымасці сплаціць доўг.

Нетрадыцыйныя метады змагання з даўжнікамі

Перасяленне – гэта скрайняя і радыкальная захада. Аднак іншых дзейсных спосабаў беларускія камунальнікі пакуль не прыдумалі.{movie}Як змагаліся з даўжнікамі у 2010 г.? Архіў.|right|4591{/movie}

У далёкім 2010 г. брыгады менскіх камунальнікаў хадзілі з адмысловымі прыстасаваннямі ды блакавалі няплатнікам… унітазы. Аднак гэтая практыка, відаць, не мела патрэбнага эфекту, а таму і не распаўсюдзілася.

Не дапамаглі і “дошкі ганьбы”, якія спантанна з’яўляюцца з ініцыятывы ЖЭСаў. Суседзі даўжнікоў не звяртаюць на іх увагі – як, зрэшты, і большасць тых, хто даўно перастаў плаціць “камуналку”. Асабліва крэатыўныя камунальнікі таксама складаюць вершы за заклікамі аплаціць паслугі ды вывешваюць іх у пад’ездах. Безвынікова.

Пагроза высялення паўплывае?

Начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Эдмунд Грышкевіч распавядае, што сёлета за першы квартал было прад’яўлена 160 пазоваў на высяленне. У 17 пазовах было прынятае рашэнне аб перасяленні ў кватэры меншага памеру, у 24 – без выдавання жытла.

Паводле чыноўніка, як толькі справа набліжаецца да судовага разбіральніцтва, большасць даўжнікоў сплачваюць свае запазычанасці. “Гэта значыць, захада ўздзеяння прыносіць эфект, калі даходзіць да суда”, – падкрэслівае Грышкевіч.

belsat.eu

Стужка навінаў