Аляксандр Лукашэнка: Плошчы не будзе


“Што чакае прыхільнікаў акцыі? Чытайце нашыя законы, усё будзе абсалютна па законе. І бяспека – тое самае. Не пераймайцеся, нікога сёння на Плошчы не будзе”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам.

Кіраўнік Беларусі таксама падкрэсліў, што, на ягоную думку, заявы апанентаў пра фальсіфікацыі яшчэ да заканчэння выбараў сведчаць пра іхнюю негатоўнасць перамагаць. “Былі фальсіфікацыі ці не было – ацэнку дадуць адпаведныя органы”, – дадаў Лукашэнка.

Што датычыць акцыі на Кастрычніцкай плошчы, Аляксандр Лукашэнка ўхіліўся ад адказу, што чакае арганізатараў і ўдзельнікаў мітынгу. Пры гэтым ён дадаў, што гатовы супрацоўнічаць з апазіцыяй. “Сярод маіх альтэрнатыўных кандыдатаў ёсць няшмат, але нармальных людзей. Са сваёй пазіцыяй, са сваім пунктам гледжання. Я гатовы супрацоўнічаць з кім заўгодна – з апазіцыяй, з неапазіцыяй, з людзьмі, што хочуць жыць у сваёй краіне, забяспечыць яе незалежнасць і якія хочуць, каб нашая краіна была прыгожаю і спакойнаю, так як я гэтага хачу… Ціхаю, прыгожаю, спакойнаю”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

belsat.eu

Стужка навінаў