Памёр «Mister Trololo»


https://youtu.be/OXvej2UE6is
Сёння на 78-ым годзе жыцця ў Санкт-Пецярбурзе памёр Эдуард Хіль. У канцы траўня Хіль перанёс інсульт, пазней яго перавялі ў аддзяленне рэанімацыі.

Эдуард Хіль перажыў дзве хвалі ўласнай папулярнасці: у часы СССР ён спяваў у оперы і на эстрадзе. Без яго не абыходзіўся ніводзін “Блакітны агеньчык”. Хіль спяваў на адной сцэне з Клаўдзіяй Шульжэнкаю і Леанідам Уцёсавым. А моладзь і інтэрнэт-карыстальнікі ведалі спевака з папулярнага відэа на вакаліз “Я очень рад, ведь я наконец возвращаюсь домой”, якое на Youtube набрала 12 млн праглядаў.

Космас у вобразах

Недасягальны і захапляльны Космас , якім яго бачаць творцы з розных краінаў. Мастакі, акцёры і музыкі з Беларусі, Расеі і Ўкраіны, якіх аб’ядноўвае захапленне прасторамі сусвету, паказалі свае працы на выставе ў Менску.
Упершыню ў нас прадстаўленыя працы, выканыныя ў тэхніцы флуарэсцэнтнага арт-дызайну, – яны нібыта выходзяць з карцінаў. А яшчэ тут можна пабачыць эзатырычны, інтуітыўны і абстрактны жывапіс.

НАВЕДНІЦА ВЫСТАВЫ:
«Вельмі ідзе багатая энергія ад карцін і яны ўсе светлыя, добрыя. Адчуваеш святочны настрой…»

Наблізіцца да таямніцаў космасу можна цягам месяцу ў Цэнты сучасных мастацтваў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары