У Менску аматары старых аўтамабіляў правялі рэтра-ралі


https://youtu.be/KrNu-a7qudM
Пабачыць аўтамабілі вытворчасці першай паловы мінулага стагоддзя і сустрэцца з уладальнікамі ўнікальных аўтаў – гэта было магчыма падчас аўтапрабегу “Олдтаймэр-ралі 2012” у Менску.

На імпрэзе былі паказаныя рарытэтныя аўты, якія застаюцца ў добрым стане, прайшлі тэхнічны агляд і прыдатныя для эксплуатацыі.

Менчукі маглі пабачыць прыгожыя мадэлі, вырабленыя як у СССР, так і на Захадзе. Некаторыя экіпажы былі ўбраныя адпаведна стылю прэзентаванага аўтамабіля. Можна было дакрануцца да гісторыі, трымаючы на мушцы нямецкага эсэсаўца ці размаўляючы з савецкім разведчыкам.{movie}Унікальны рэтра-аўты ў Менску. Без каментару|right|4579{/movie}

Адзін з удзельнікаў імпрэзы, уладальнік “ГАЗ-67“ выпуску 1943 г., адзначыў, што ў ягоным аўце практычна ўсё арыгінальнае. Шмат якія запчасткі яму давялося аднаўляць паводле чарцяжоў, штосьці набываў у іншых калекцыянераў. Спадар прысвяціў свайму зацікаўленню вельмі шмат часу і энергіі. “Машына, напэўна, нават у тыя далёкія часы не была гэтак якасна сабраная і аблашчаная, бо тады трэба было хутка і ў бой”, – зазначыў ён.

Мужчына разам з сябрамі пераўвасобіўся ў разведчыка, які меў заданне даставіць у штаб “языка”. Гэта важнае заданне не дазволіла яму назваць уласнага імя, бо, як сцвердзіў, усе ягоныя і таварышаў “дакументы, узнагароды і партбілеты захоўваюцца ў штабе”.{movie}Інтэрв’ю з уладальнікам “ГАЗ-67“ 1943 г.в.|right|4578{/movie}

Дагледжаныя і ахайныя аўтамабілі цешылі вока, дазвалялі глыбей адчуць гісторыю, якая была прэзентаваная, аднак, пераважна ў савецкім варыянце, бо савецкае абмундзіраванне, плакаты ў чырвона-зялёных колерах з надпісам “Народжаныя ў СССР” стваралі адпаведны настрой. Мэтаю імпрэзы была прапаганда здаровага ладу жыцця і актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Цікава толькі – якой, бо некаторыя варыянты назвы імпрэзы выяўлялі тугу па часах Расейскай імперыі: “Олдтаймеръ-Ралли”.

belsat.eu

https://youtu.be/knqlBkXn47s

Глядзі таксама
Каментары