Траім беларусам прысудзілі 10 гадоў за ўдзел у вайне на баку Кадафі


Міністэрства замежных справаў заяўляе, што абвінавачанні беларускіх грамадзянаў беспадстаўныя. Згодна з інфармацыяй замежнапалітычнага ведамства, беларусы прыехалі ў Лівію паводле кантракту для працы на цывільных аб’ектах і былі арыштаваныя ў жніўні 2011 г. адразу пасля перасячэння мяжы разам з грамадзянамі Расеі ды Украіны.

Тым не менш лівійскі суд прызнаў, што беларусы ваявалі на баку зрынутага Муамара Кадафі. Расейца, якога абвінавачваюць у каардынаванні групы, прыгаварылі да пажыццёвага зняволення. Іншыя падсудныя атрымалі да 10 гадоў турмы з папраўчымі працамі, паведамляе “Франс Прэс”.

Раней беларускія эксперты не выключалі, што наёмнікі з Беларусі, у тым ліку былыя вайсковыя спецыялісты, маглі быць у Лівіі ў прыватным парадку. Тым не менш сумнеўна, што арыштаваныя беларусы маглі атрымаць адпаведную юрыдычную абарону. Гэтак, першыя два паседжанні суда не адбыліся, бо адвакаты не былі азнаёмленыя з матэрыяламі справы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары