Лукашэнка паедзе да Чавэса


Уга Чавэс заявіў, што «з радасцю абвяшчае» пра візіт беларускага кіраўніка ў Венесуэлу. Паводле яго, абедзве краіны маюць значны ўзровень таваразвароту. У 2010 г. Венесуэла распачала пастаўкі нафты і зрабілася першаю краінаю па-за Беларуссю, дзе паўсталі аграгарадкі.

Ажыўленне беларуска-венесуэльскіх адносінаў прыпала на 2010 г. – тады Аляксандр Лукашэнка наведаў з афіцыйным візітам Каракас і прапанаваў супрацу ў вайсковай галіне. Пазней, падчас чарговага канфлікту з кіраўніцтвам Расеі, Лукашэнка выкарыстоўваў цесныя дачыненні з Чавэсам дзеля спробы дыверсіфікацыі паставак нафты. Аднак праект дастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь згубіў актуальнасць, як толькі афіцыйны Менск ізноў атрымаў доступ да танных расейскіх энерганосьбітаў.

{movie}Лукашэнка ў Венесуэле (архіў)|right|4573{/movie}

У 2011 г. беларусы прыступілі да рэалізацыі першага праекту аграгарадка ў Венесуэле, у зоне Фунда ля Раана, штат Гўарыка. Акрамя таго, беларускія адмыслоўцы збудавалі ў Венесуэле завод для вытворчасці цэглы ды завод для вытворчасці трактароў.

belsat.eu

Стужка навінаў