Мубарака прыгаварылі да пажыццёвага зняволення


Абвесцілі прысуд былому егіпецкаму дыктатару. Хосні Мубарака, што кіраваў краінаю цягам 30 гадоў, прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Яго прызналі вінаватым у здушэнні мірных дэманстрацыяў, у выніку чаго загінулі не менш за 800 чалавек.

Ля будынку суда сабраліся праціўнікі былога дыктатара, абвешчанне выраку выклікала эмацыйную рэакцыю – людзі пачалі спяваць, танчыць, запускаць феерверкі. Шмат хто асцерагаўся, што ўсё яшчэ магутныя палітычныя хаўруснікі Мубарака будуць аказваць ціск на суд. Тым не менш, пасля першай радасці да некаторых дэманстрантаў прыйшло засмучэнне тым фактам, што экс-кіраўнік не атрымаў смяротнага прысуду, а таксама апраўданы паводле некаторых карупцыйных абвінавачанняў.

{movie}Абвешчанне прысуду Мубараку. Без каментару.|right|4565{/movie}

Тым часам прыхільнікі Хосні Мубарака называюць вырак суда палітычна матываваным і адмаўляюцца яго прызнаваць.

Нягледзячы на зрынанне дыктатара, палітычная сітуацыя ў Егіпце застаецца няпэўная. На першых за 30 гадоў свабодных прэзідэнцкіх выбарах у другі тур прайшлі былы паплечнік Мубарака ды лідар ісламісцкай арганізацыі «Браты-мусульмане».

belsat.eu

Стужка навінаў