Нацбанк: беларусы здаюць валюту


На ўнутраным валютным рынку Беларусі продаж насельніцтвам наяўнай замежнай валюты пераважае над купляю. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку са спасылкаю на звесткі аналітычнага агляду “Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы Рэспублікі Беларусь” за студзень–красавік 2012 года.

У прыватнасці, за гэты перыяд чысты продаж насельніцтвам наяўнай замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку склаў $ 745,4 млн. У студзені–красавіку 2011 года чыстая купля складала $ 511,5 млн.

Як зазначаюць аналітыкі Нацбанку, у красавіку 2012 года, парушаючы тэндэнцыю зніжэння за папярэднія месяцы гэтага года, павялічыўся чысты продаж насельніцтвам наяўнай замежнай валюты да $ 210,3 млн супраць $ 126,8 млн у сакавіку.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары