Акцыя «Белсату» на Дзень дзіцяці скончылася затрыманнямі


З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей “Белсат” зладзіў святочную прамацыйную акцыю ў абласных цэнтрах і парку Горкага ў Менску. Клоўны раздавалі дзецям балонікі ды цукеркі, раілі бацькам праграмы і мультфільмы “Белсату” для самых маленькіх.

Аднак сталічныя міліцыянты са звыклаю для іх пільнасцю пабачылі ў акцыі “несанкцыянаванае мерапрыемства” і затрымалі на некалькі гадзінаў журналістак Вольгу Чайчыц і Таццяну Белашову. Праваахоўнікі прыгразілі судом, калі іхныя здымкі будуць выкарыстаныя ў медыях.

Але захаваліся аматарскія здымкі акцыі з мабільнага тэлефона, аўтар якіх не атрымаў падобнага папярэджання ад міліцыі.

belsat.eu

Стужка навінаў