Працяг затрыманняў журналістаў: цяпер у Менску


У Менску міліцыянты затрымалі журналістак Вольгу Чайчыц і Таццяну Белашову. Іх пратрымалі на пастарунку некалькі гадзінаў.

Пасля, з дзяўчынамі выказалі жаданне паразмаўляць супрацоўнікі КДБ. Аднак, паколькі яны не захацелі назваць свае імёны, журналісткі ад гутаркі адмовіліся. Пасля гэтага Чайчыц і Белашову адпусцілі.

Журналістак затрымалі ў парку адпачынку ім. Горкага, дзе дзяўчаты рыхтавалі рэпартаж з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары