Апытанне: Ці варта прадаваць беларускія прадпрыемствы Расеі?


Пераважная большасць апытаных жыхароў сталіцы – супраць. «Расея ўсё забярэ, а мы будзем як голыя», – патлумачыў сваю пазіцыю адзін з рэспандэнтаў.

Агулам супраць продажу прадпрыемстваў усходняй суседцы выказаліся 11 чалавек. Аргументы ўсе прыводзілі розныя: ад страты суверэнітэту да зніжэння росту вытворчасці.

«Як сапраўдны беларус я лічу, што прадаваць свае прадпрыемствы, свой фонд не варта, бо калі не будзе гэтых прадпрыемстваў, з эканамічнага пункту гледжання нашая незалежнасць будзе страчаная. Такія вядучыя прадпрыемствы, як «Беларуськалій», трэба пакідаць у сябе», – заявіў адзін з апытаных. «Грошы патрацім за пяць гадоў, і нічога не застанецца», – мяркуе іншая рэспандэнтка. «Расея ўсё забярэ, а мы будзем як голыя», – дадае ўдзельнік апытання яшчэ адзін аргумент.

Пяцёра ўдзельнікаў апытання выказаліся за. «Напэўна, эфектыўны ўласнік прыйдзе, бо нашыя прадпрыемствы на сённяшні момант працуюць толькі за сумленныя словы, за нейкія маральна-валявыя якасці, а працаваць трэба за грошы, прадукцыю выпускаць разумную, тады і жыць будзе добра», – мяркуе адзін з іх. «Калі не купіць Расея, купіць Кітай які-небудзь або Катар. Лепш – Расея», – кажа наступны рэспандэнт. «Трэба жыць паводле законаў рынку», – гаворыць яшчэ адзін прыхільнік продажу.

Адзін рэспандэнт прапанаваў выкарыстаць выбарачны падыход, яшчэ двое не змаглі адказаць на пытанне.

belsat.eu
https://youtu.be/omg4Olb31vo

Глядзі таксама
Каментары