Фотафакт: Пуціну не знайшлі герба для тумбы


Падчас супольнага выхаду да прэсы абодва кіраўнікі дзяржаваў падышлі да адмысловых стоек з мікрафонамі. І калі на тумбе Аляксандра Лукашэнкі быў прымацаваны дзяржаўны герб Беларусі, то Уладзімір Пуцін атрымаў «пустую» стойку, што выглядае крыху дзіўна.

Паводле нормаў дыпламатычнага пратаколу, з увагі на сустрэчу кіраўнікоў на роўных пасадах, абедзве тумбы маглі мець або герб прымаючага боку, або для Уладзіміра Пуціна мог быць прымацаваны дзяржаўны герб Расеі. Яшчэ адно магчымае развязанне – абедзве стойкі маглі быць без гербаў, што падкрэслівала б роўнасць прамоўцаў.

«Вядома, пратакол ёсць пратакол, але гэта дробязь, не вартая вялікай увагі, – гаворыць былы дыпламат Пятро Садоўскі. – Я звярнуў увагу на іншае – як Пуцін прайшоў паўз ганаровую варту, а потым на хаду зняў пінжак і сеў у машыну».

Тым не менш, у адмысловай заяве, прынятай па выніках перамоваў, адзначаецца, што перамовы прайшлі «ў атмасферы сяброўства, узаемаразумення і высокага даверу».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары