Журналіст зняў на відэакамеру, як яго пераследуюць


Гарадзенец Андрэй Фралоў не змог прысутнічаць на пікеце супраць русіфікацыі польскай школы.

Побач з яго кватэраю дзяжурылі людзі ў цывільным. Аўтамабіль, які некалькі гадзінаў стаяў ля дома, журналіст зняў на відэакамеру.

Сёння аб 11:00 незарэгістраваны Саюз палякаў на Беларусі планаваў правесці несанкцыянаваны пікет насупраць будынку Гарадзенскага аблвыканкаму, каб выказаць пратэст супраць навучання на расейскай мове, якое хочуць увесці ў мясцовай польскай школе.

У звязку з падзеяй міліцыянты зладзілі аблаву на журналістаў. Яны схапілі Яна Романа і Андрэя Пачобута, якіх праз некаторы час адпусцілі без складання пратаколаў. Шукалі Алеся Дзянісава. Месцазнаходжанне яшчэ траіх журналістаў – Міколы Дзятчэні, Юліі Каляды і Ганны Навумовіч – не вядомае. Затрыманыя таксама актывісты Ігар Банцар і Эдвард Дзьмухоўскі.

belsat.eu
https://youtu.be/IY_jXzp0Auk

Глядзі таксама
Каментары