Чаго Лукашэнка хоча ад Расеі?


Танныя крэдыты, доступ да расейскага рынку і энерганосьбіты па ўнутраных коштах – гэта яшчэ не ўсё.

Афіцыйная Масква настойвае на правядзенні ў Беларусі маштабнай прыватызацыі. Менавіта гэта адно з асноўных патрабаванняў для атрымання фінансавай дапамогі. Аднак афіцыйны Менск ідзе на продаж значных прадпрыемстваў неахвотна і, бадай, вымушана. Ці будзе МАЗ ці «Беларуськалій» наступным прадпрыемствам, што пойдзе «з малатка»?

«Трэба ўлічваць, што МАЗ – гэта самы малы на планеце завод, які выпускае грузавыя аўтамабілі. Да таго ж без уласнага рухавіка. Натуральна, немагчыма параўноўваць яго з КАМАЗам, але беларускі бок на гэтым настойвае, – гаворыць палітолаг Андрэй Суздальцаў. – Надзеі Лукашэнкі на тое, што ўдасца ператварыць «Беларускую калійную кампанію» ў галоўнага пасярэдніка пры продажы расейскіх рэсурсаў, – наіўныя. Ён настойвае на гэтым, гэта вельмі дзіўнае жаданне, наўрад ці расейскі бок на гэта пагодзіцца».

{movie}Андрэй Суздальцаў пра візіт Пуціна|right|4540{/movie}

Паводле Уладзіміра Пуціна, за кароткі час расейская наўпроставая дапамога Беларусі па розных каналах склала прыблізна $ 5 млрд. «Не апошнюю ролю адыграла і нашае рашэнне ў сферы энерганосьбітаў», – зазначыў Пуцін. Ён падкрэсліў, што калі ў 2011 г. Беларусь плаціла за расейскі газ прыблізна $ 280 за тысячу кубаметраў, то сёлета – $ 165,5.

«Атрымліваецца вельмі дзіўная рэч. Беларусь вельмі актыўна карыстаецца з паслугаў інтэграцыі, карыстаецца рынкам, доступам да расейскай нафты, але нічога не дае ўзамен. Беларусы толькі бяруць і нічога не даюць, гэта пачынае вельмі моцна раздражняць Маскву», – мяркуе Андрэй Суздальцаў.

belsat.eu

Стужка навінаў