У Горадні арыштоўваюць журналістаў і актывістаў (Абноўлена)


Журналістаў Яна Романа і Андрэя Пачобута схапілі міліцыянты, праз некаторы час іх адпусцілі без складання паратколаў. Месцазнаходжанне яшчэ траіх нашых калегаў, што меліся асвятляць правядзенне пікету супраць русіфікацыі польскай школы ў Горадні, не вядомае – іхныя тэлефоны адключаныя. Міліцыянты таксама шукалі журналіста і аператара Алеся Дзянісава,
ля кватэры журналіста Андрэя Фралова дзяжурылі міліцыянты.

Сёння аб 11:00 незарэгістраваны Саюз палякаў на Беларусі запланаваў правесці несанкцыянаваны пікет насупраць будынку Гарадзенскага аблвыканкаму. Актывісты пратэстуюць супраць увядзення расейскамоўнага навучання ў польскай школе. На акцыю сабралася прыкладна сотня чалавек, затрымалі каля двух дзясяткаў затрымалі, у тым ліку актывістаў Ігара Банцара ды Эдварда Дзмухоўскага.

Журналіст Андрэй Пачобут паспеў паведаміць у сваім блогу, што яго тэрмінова выклікаюць у інспекцыю выканання прысудаў Ленінскага РАУСу – журналіст, якога раней асудзілі нібыта за паклёп на Лукашэнку, мусіць адзначацца там штотыдзень. «Выклік відавочна звязаны з пікетам у абарону польскай школы ў Горадні, які сёння аб 11:00 праводзіць Саюз палякаў», – піша ў сваім блогу журналіст.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары