Выстава палітычнага плакату ў Кіеве


https://youtu.be/ZyRxZdAWWCQ
У намётавым лагеры прыхільнікаў былой прэм’ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнкі прайшоў мітынг, прысвечаны 300 дням ейнага арышту.

Удзельнікі мітынгу выступалі за вызваленне Цімашэнкі ды змену ўлады ў краіне. Там жа прайшла выстава палітычнага плакату. Сярод іншых працаў на выставе прэзентаваная выява гербу Украіны, стылізаваная пад турэмныя краты, стол для настольнага тэнісу, на сетцы якога напіс: “Улада VS Народ”, а таксама плакат з выяваю ў профіль Адольфа Гітлера, Іосіфа Сталіна, Аляксандра Лукашэнкі ды Віктара Януковіча.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары