«Час жанчын»


Агляд падзеяў культуры, 31 траўня

Што адбываецца з жанчынаю, калі ейны муж ці бацька знікае, яго забіваюць або кідаюць за краты? Гэта толькі адно з пытанняў спектаклю “Час жанчын” – парадакументальнай аповесці пра беларускую рэчаіснасць.

МАЛГАЖАТА ЛІПМАН, АКТОРКА ПОЛЬСКАГА ТЭАТРУ:
“Не думаю, што гэта забівае жаноцкасць. Гэта вельмі складаныя ўмовы, і я думаю, што ў любых умовах, складаных для жанчыны, каля яна без мужчыны, гэтая жаноцкасць выбухае яшчэ больш у сваёй моцнай версіі”.

Шэсць акторак Польскага тэатру ў Варшаве пераўвасобіліся ў вобразы Ірыны Багданавай, Юліі Бандарэнкі, Наталлі Каляды, Ірыны Халіп, Наталлі Радзінай і Ірыны Красоўскай.

Спектакль паўстаў на грунце твораў “Пакаленне Джынс” Мікалая Халезіна і “Сны” Наталлі Каляды. Ажыццявіў пастаноўку рэжысёр беларускага “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін.

Сёння на генеральную рэпетыцыю тэатр запрасіў медыі. Прэм’ера – ужо 9 чэрвеня. Спектакль прысвечаны ўсім беларускім палітзняволеным, людзям зніклым і забітым, а таксама іхным сем’ям.

belsat.eu

Стужка навінаў