Каля вёскі Якімава Слабада затрымалі журналістаў і актывістаў "Гавары праўду!" (абноўлена)


Іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пасля некалькіх гадзінаў у мясцовым пастарунку міліцыі, журналістаў вызвалілі

Былі затрыманыя журналісты Аліна Радачыньская, Міхась Пашкевіч, Сяргей Вазьняк, Сяргей Балай і тэлеаператар Аляксандр Баразенка.

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” сёння праводзілі рэгіянальную акцыю, наведвалі Рагачоў і Светлагорскі раён. Жыхары вёскі Якімава Слабада не згодныя з планамі ўладаў па будаўніцтве завода беленай цэлюлозы са шкоднай вытворчасцю. Яны маюць намер правесці мясцовы рэферэндум у адпаведнасці з законам. Юрыдычную дапамогу жыхарам вёскі аказваюць актывісты “Гавары праўду!”. Яны прыехалі ў Якімаву Слабаду, каб дапамагчы грамадзянам дабіцца правядзення рэферэндуму.
“Мы ехалі ўсе разам, з кампаніяй “Гавары праўду!” і журналістамі, у сельскі савет, каб аддаць заяву на правядзенне рэферэндуму і зарэгістраваць ініцыятыўную групу. Каля Светлагорска нас спыніла міліцыя сумесна з ДАІ, нібыта за парушэнне правілаў дарожнага руху. Прычым выстаўляў нам абвінавачанне ў парушэнні ПДР не супрацоўнік ДАІ, а супрацоўнік міліцыі, які дагэтуль быў у вёсцы Якімава Слабада і абвінавачваў мяне ў правядзенні нейкага мітынгу. У кіроўца аўтамабіля забралі правы, а нам усім загадалі ісці ў РАУС для разбору”, — паведаміла жыхарка Якімавай Слабады Таццяна Куган.

belsat.eu

Стужка навінаў