Рух «Femen» прымацаваў «чэлес» да талісмана «Еўра-2012»


Трох актывістак руху «Femen» арыштавалі за пратэст топлес супраць правядзення «Еўра-2012». Паводле «Femen», правядзенне футбольнага турніру прыцягне ва Украіну секстурыстаў.

«Усе сёння бачаць, ува што ператварылася Украіна – гэта вялізарны бардэль, еўрапейскі цэнтр секстурызму. Тое, што будзе адбывацца на вуліцах Кіева ды іншых гарадоў, якія будуць прымаць чэмпіянат, – гэта будзе чыстая распуста. Супраць гэтага пратэстуе жаночы рух «Femen». Украінкі – не прастытуткі, Украіна – не бардэль!» – заявіла журналістам Іна Шаўчэнка з руху «Femen».

belsat.eu

Стужка навінаў