Святлана Сурганава: Я закаханая ў магілёўскую публіку!


Упершыню ў Магілёве з канцэртам выступіў гурт «Сурганова и Оркестр» з праграмаю «Увидимся скоро». Пасля выступу лідарка гурта дала «Белсату» кароткае інтэрв’ю.

«Я не магла ўявіць, што народ будзе так цёпла прымаць, ведаць песні, выклікаць на біс, што народ прытаіўшы дыханне будзе слухаць «Бабочку» Бродскага. Я абсалютна шчаслівая, я закаханая ў магілёўскую публіку, бо такой з’яднанасці, такога драйву і аддачы, прызнаюся, не атрымліваеш у кожным горадзе», – распавяла музыка журналістам «Белсату».

{movie}Святлана Сурганава: Я закаханая ў магілёўскую публіку! |right|4520{/movie}

«Мы цяпер граем на «чыстай энергіі», – гаворыць Святлана Сурганава. – Хоць раней 50 грамаў каньячку або тэкілы трэба было, каб зняць мандраж або, можа, проста гэтак прынята ў рок-н-рольнікаў: як гэта выйдзеш на сцэну цвярозы?! Які ты да чорта рок-н-рольнік?! Але мы разбураем стэрэатыпы таксама і ў гэтым пытанні. Абсалютна цвярозы малады і прыгожы калектыў без усялякіх допінгаў «пракачвае» залу!»

belsat.eu

Стужка навінаў