Беларускія нацболы паслалі Пуціна на тры літары


Напярэдадні візіту Уладзіміра Пуціна ў Менск, беларускія нацыянал-бальшавікі вывесілі на мосце па дарозе з нацыянальнага аэрапорту «Менск-2» расцяжку з напісам «Пуцін, пайшоў на х…!», паведамляе сайт беларускіх нацболаў.

«Беларускія нацболы даўно і паслядоўна выступаюць за саюз з братэрскім народам Расеі, але супраць супрацы двух дыктатараў, што сфальсіфікавалі выбары і тэрарызуюць свае народы», – гаворыцца на сайце незарэгістраванай арганізацыі.

30 траўня напярэдадні візіту Пуціна міліцыянты арыштавалі лідара беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша. Суд Маскоўскага раёну Менску прыгаварыў яго да пяці дзён адміністратыўнага арышту. Яму выставілі абвінавачанне ў дробным хуліганстве (нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы). Пад арышт нібыта за дробнае хуліганства змясцілі яшчэ двух прыхільнікаў руху нацыянал-бальшавікоў: Дзмітрыя Сіняка (5 дзён арышту) і Дзмітрыя Паліенку (10 дзён арышту).

belsat.eu

Стужка навінаў