Судовыя выканаўцы ўсё ж такі прарваліся ў кватэру Бяляцкага


У менскім офісе незарэгістраванага праваабарончага цэнтра “Вясна” 30 траўня апісалі маёмасць.

Кватэра, у якой з 2000 г. размяшчаецца офіс, належыць кіраўніку арганізацыі — віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму. У лістападзе 2011 г. суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

28 траўня судовыя выканаўцы ўжо спрабавалі зрабіць вопіс маёмасці, але, калі прыбылі на месца і ўбачылі мноства журналістаў, не адважыліся зайсці.

30 траўня ў прысутнасці жонкі Бяляцкага тры судовыя выканаўцы выканалі вопіс маёмасці, якая, паводле папярэдняй інфармацыі, ацэнена ў суму крыху большую за Br16 млн. Цяпер суду трэба будзе вызначыць, што з апісанай маёмасці належыць праваабаронцу.

belsat.eu

Стужка навінаў