Шчыракова: На мяне напісалі скаргу ў стылі 1937-га


Незалежная журналістка мяркуе, што жыхары вёскі Якімава Слабада апынуліся на кручку ў міліцыянтаў.

Незалежную журналістку з Гомля Ларысу Шчыракову папярэдзіла абласная пракуратура – «за дзейнасць на карысць прадзюсарскай кампаніі N.E.W.S. Informacja (Польшча)». Апошнюю палічылі замежным сродкам масавай інфармацыі, працаваць на які можна толькі маючы адпаведную акрэдытацыю.

У сакавіку 2012 г. журналістка здымала рэпартаж у вёсцы Якімава Слабада Светлагорскага раёну. Там праходзіў сход мясцовых жыхароў, якія пратэставалі супраць будаўніцтва побач заводу беленай цэлюлозы.

Ларыса Шчыракова назвалася сябрай Беларускай асацыяцыі журналістаў і прасіла выказацца як праціўнікаў, гэтак і прыхільнікаў будовы. Галасоў падтрымання заводу не было. Затое пасля таго, як з вяскоўцамі “папрацавалі” міліцыянты, прыхільнікі будаўніцтва нечакана знайшліся. Уладзімір Ахрэмкін і Зінаіда Хмарун напісалі скаргу на Ларысу Шчыракову, дзе абвінавачвалі яе ў супрацы з апазіцыйнымі СМІ і ў неаб’ектыўнасці матэрыялу. Паводле журналісткі, тэксты напісаныя “ў стылі 1937 года”.

belsat.eu

Стужка навінаў