«Анархія» прыйшла ў Беларусь


Агляд падзеяў культуры за 30 траўня.

«Anarchy in the UKR». Пераклад на беларускую свайго раману пад такою назваю прэзентаваў у Менску ўкраінскі пісьменнік Сяргей Жадан. Паэт і празаік, ён самы перакладаны на беларускую мову ўкраінскі пісьменнік пасля Тараса Шаўчэнкі.

“Анархія ва Украіне” – кніга асабістая: тут і дзіцячыя ўспаміны Сяргея Жадана, і ўлюбёныя кружэлкі, і падарожжы, і развагі пра Памаранчавую рэвалюцыю ды панятак свабоды.

На прэзентацыі ж размова не абмяжоўвалася раманам: Сяргей Жадан чытаў таксама свае вершы. У імпрэзе, што прайшла ў сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ”, узяў удзел перакладчык Алег Жлутка, а вёў спатканне паэт Андрэй Хадановіч.

belsat.eu

Стужка навінаў