У беларускіх школах прагучаў апошні званок


Для тысячаў беларускіх школьнікаў сёння пачаліся летнія вакацыі.

У менскай гімназіі № 30 апошні званок прагучаў для 77 выпускнікоў, паведаміла дырэктарка ўстановы Ірына Арлоўская. «Засталіся ў мінулым урокі і школьныя перамены, а «Апошні званок» сімвалізуе новую – вялікую – перамену ў вашым жыцці. Жыццё – вялікае, жыццё – цікавае, жыццё – займальнае. Знайдзіце для сябе патрэбны шлях, шырокую дарогу – і хай вашыя жаданні ажыццявяцца», – пажадала яна.

Свята адрасаванае выпускнікам, настаўнікам і бацькам. Урачыстая цырымонія ўключае выступы гасцей, дырэктара, першай настаўніцы, бацькоў, прывітанне першакласнікаў. Важнаю сімвалічнаю часткай цырымоніі лічыцца «Школьны вальс».

belsat.eu

Стужка навінаў