У Харкаве прэзентавалі тхара-прадказальніка на «Еўра-2012»


Арганізатары фан-зоны «Еўра-2012» у Харкаве паказалі публіцы ўласную жывёліну-прадказальніка.

Украінскім «Паўлем» (гэтак звалі нямецкага васьмінога, які беспамылкова прадказваў вынікі футбольных матчаў) стаўся тхор Фрэд.

Фрэд – не адзіная жывёліна, што паспрабуе прадказаць вынікі гульняў. У Кіеве гэтыя функцыі выконвае кабан, а ў Кракаве – сланіха. Тхор Фрэд будзе выбіраць паміж двума міскамі з ежаю, каля кожнай з якіх будуць сцягі тых камандаў, што сустракаюцца на футбольным полі. На тое, каб вызначыцца з выбарам, у прадказальніка будзе 15 хвілінаў.

belsat.eu

https://youtu.be/JbPjY_I1OY0

Глядзі таксама
Каментары